Лукашэнка — пра тугавухасць: Начальнікаў даследуем, бо не ўсё нармальна чуюць

Лукашэнка — пра тугавухасць: Начальнікаў даследуем, бо не ўсё нармальна чуюць

25 студзеня падчас сустрэчы з навуковымі і навукова-педагагічнымі работнікамі (ён ім уручаў дыпломы і атэстаты) Аляксандр Лукашэнка пажартаваў пра вушы. Як інфармуе яго прэс-служба, ён паразмаўляў са старшынёй пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы, доктарам медыцынскіх навук Людмілай Макарынай-Кібак. Спачатку гаворка ішла пра карупцыю ў сферы аховы здароўя, а пасля — пра тэматыку дысертацыі.

"У нас ёсць чалавек, які можа зірнуць у вуха і сказаць, што рабіць? — спытаў у яе Лукашэнка. — Не хвалюйцеся. Я нармальна чую. Проста мяне цікавіць, ці ёсць у гэтай сферы свяцілы такія, каб нашы людзі не ехалі за мяжу і не звярталіся па медыцынскую дапамогу ў гэтай частцы".

Кіраўнік дзяржавы прызнаўся, што ніколі ў яго не было праблемаў з вушамі. "Добра. Прыеду да цябе. Мае вушы, адно і другое, паглядзіш", — сказаў ён. І пажартаваў, што "пасля ўсіх начальнікаў даследуем, таму што не ўсе нармальна чуюць, калі ім распараджэнні аддаеш".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі