Лукашэнка: Праблемы ў адносінах з Расіяй вырашаюцца "ў нармальным рэжыме"

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што візіт Лаўрова "своечасовы": "У сувязі з існуючымі праблемамі, якія вакол нас, гэта своечасовая сустрэча. Нам важна зверыць гадзіннікі". Кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што ў двухбаковых адносінах Беларусі і Расіі няма праблемаў як на самым высокім узроўні, так і на ўзроўні адносінаў двух знешнепалітычных ведамстваў.



Паводле слоў Лукашэнкі, тыя праблемы, якія існуюць у адносінах Беларусі і Расіі, вырашаюцца "ў нармальным рэжыме". Ён прапанаваў правесці восенню паседжанне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы. Сяргей Лаўроў з гэтай прапановай пагадзіўся, інфармуе "Интерфакс-Запад".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі