Лукашэнка прызначыў першага намесніка начальніка Генштаба
21 лютага Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэнні ў кіраўніцтве Генштаба і камандаванні войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл, перадае БЕЛТА.
Першым намеснікам начальніка Генеральнага штаба прызначаны генерал-маёр Ігар Кароль. Раней ён быў намеснікам начальніка Генштаба па баявым кіраванні.
Начальнікам упраўлення тэрытарыяльнай абароны — намеснікам начальніка Генштаба стаў генерал-маёр Руслан Касыгін. На яго ранейшую пасаду начальніка штаба — першага намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання прызначаны палкоўнік Уладзімір Купрыянюк.
Камандуючым войскамі Заходняга аператыўнага камандавання прызначаны палкоўнік Віктар Гулевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.