Лукашэнка прызначыў Ліса намеснікам кіраўніка сваёй адміністрацыі
Адначасова кіраўнік дзяржавы вызваліў Анатоля Ліса ад пасады памочніка прэзідэнта — галоўнага інспектара па Гомельскай вобласці.
Як інфармуе БЕЛТА, новаму намесніку кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта 56 гадоў. У 1990-х ён ачольваў калгас на Гродзеншчыне, пасля стаў старшынёй Навагрудскага райвыканкама. З 2005 года Ліс — намеснік старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях. З 2009-га — старшыня Мазырскага райвыканкама, пазней стаў намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Галоўным інспектарам па Гомельскай вобласці працаваў ад лютага 2013 года.
Фота — БЕЛТА