Лукашэнка прызначыў намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі (фота)
Ім стаў палкоўнік Уладзімір Арчакоў.
Раней ён быў начальнікам упраўлення Камітэта дзяржбяспекі па Віцебскай вобласці. Гэтую пасаду заняў палкоўнік Сяргей Феакцістаў.
БЕЛТА адзначае, што генерал-маёр Аляксей Ялфімаў вызвалены ад пасады намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі і звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросце. Адпаведныя ўказы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 лютага.
Уладзімір Арчакоў
Фота — БЕЛТА