Лукашэнка прызначыў намстаршыняў у КДБ і Дзяржкамітэт судовых экспертыз
Прызначэнні адбыліся 4 красавіка.
Палкоўнік Алег Чарнышоў прызначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі, паведамляе БЕЛТА.
Палкоўнік юстыцыі Пётр Урублеўскі прызначаны намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
Уладзімір Падабед вызвалены ад пасады намесніка старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па згодзе бакоў.
Палкоўнік Валерый Гарачка вызвалены ад пасады намесніка старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта — начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння. Ён звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.
Фота — belvpo.com