Лукашэнка прызначыў новага дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі
Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі. Ім стаў Андрэй Мацельскі, які дагэтуль быў кіраўніком галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта. Адпаведны ўказ быў падпісаны ў панядзелак, паведамляе тэлеграм-канал Пул Першага.
Са студзеня 2015 года Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі ўзначальваў Яўген Каваленка. Аднак яго звызвалілі з пасады "у сувязі з пераходам на іншую працу", дадае БЕЛТА.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.