Лукашэнка прызначыў новага намесніка кіраўніка Адміністрацыі
Уладзімір Пярцоў
Уладзімір Пярцоў стаў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Пярцову праз месяц будзе 50 гадоў. Доўгі час ён кіраваў прадстаўніцтвам тэлерадыёкампаніі "Мір" у Беларусі, а тры гады таму быў прызначаны міністрам інфармацыі.
Ад лістапада 2020 года Пярцоў знаходзіцца ў санкцыйным спісе Літвы, Латвіі і Эстоніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.