Лукашэнка прызначыў рэспубліканскі суботнік на 20 красавіка
Адпаведнае даручэнне ён адрасаваў ураду, рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам.
Як паведамляе БЕЛТА, суботнік можа прайсці як на працоўных месцах, так і на добраўпарадкаванні населеных пунктаў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і вайсковай славы. Не выключаецца таксама падрыхтоўка дзіцячых аздараўленчых летнікаў.
Палова сродкаў, заробленых падчас суботніка, пойдзе на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых летнікаў, а таксама на рэалізацыю мерапрыемстваў па правядзенні сёлета Года ашчаднасці. Другая палова грошай пойдзе на набыццё спецыяльных аўтамабіляў хуткай медыцынскай дапамогі з поўнай камплектацыяй медтэхнікай і абсталяваннем для правядзення рэанімацыі.
Фота — ctv.by