Лукашэнка расказаў Пуціну пра падрыхтоўку параду ў Мінску
5 траўня адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Гэта была ініцыятыва расійскага прэзідэнта. Як паведамляе БЕЛТА, кіраўнікі Беларусі і Расіі абмеркавалі самыя актуальныя пытанні ў дачыненнях краін, падрыхтоўку да святкавання Дня Перамогі, узаемадзеянне ў рамках інтэграцыйных структур. Лукашэнка і Пуцін гаварылі пра "асобныя кадравыя пытанні па лініі саюзнай дзяржавы".
Раніцай 5 траўня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што запрашае кіраўнікоў дзяржаў былога СССР прыехаць у Мінск на вайсковы парад. Ці запрасіў ён Уладзіміра Пуціна падчас тэлефоннай размовы, невядома. Паведамляецца толькі, што беларускі кіраўнік распавёў пра падрыхтоўку да параду ды пра сітуацыю ў Беларусі. Лукашэнка і Пуцін закранулі тэму каранавіруса. Кожны з іх распавёў пра сітуацыю ў сваёй краіне.
"Будзем спадзявацца, што хтосьці прыедзе, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка напярэдадні тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Расіі. — Не прыедуць, самі правядзем парад, як звычайна". Беларускі кіраўнік выказаў меркаванне, што некаторыя замежныя лідары не прыедуць, бо ім трэба захаваць твар — "увялі ж каранцін [у сваіх краінах]... і тут бах — у Беларусь паехалі".
Лукашенко обсудил с Путиным свои планы провести в Минске военный парад 9 мая, об этом сообщила пресс-служба белорусского лидера. Как отреагировал президент России, пока неизвестно.
— Кремлевский пул РИА (@Kremlinpool_RIA) May 5, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.