Лукашэнка раскрытыкаваў конкурс "Еўрабачанне" за неаб'ектыўнасць (відэа)

"Я, можа быць, больш, чым вы, перажываю за гэты конкурс, хоць выдатна разумею і ўсведамляю ўсё, што там адбываецца, для шмат каго з вас гэта ўтоена. Я ведаю, што гэта абсалютна не аб'ектыўны конкурс. Любая дзяржава, калі трэба, можа табе даць любы бал, і ўсё, што вы бачыце з экрана, гэтыя балы і гэтак далей — усё гэта фікцыя, шоў", — перадае словы Аляксандра Лукашэнкі агенцтва БЕЛТА.


Кіраўнік Беларусі адзначыў, што краіны на "Еўрабачанні" галасуюць пераважна за сваіх суседзяў. Таму для перамогі трэба паказаць штосьці вельмі асаблівае: "Гэты конкурс не зусім аб'ектыўны, і для нас, беларусаў, перамагчы — гэта верх усяго. Не ведаю, што павінна адбыцца".


Гаворачы пра будучы выступ Алёны Ланской на "Еўрабачанні", Лукашэнка заявіў, што ў яе ёсць усё, каб добра выступіць, і песня ў яе адна з найлепшых.


Фота — caricatura.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі