Лукашэнка распавёў пра змест сваёй перадвыбарчай кампаніі (відэа)
Адбылося гэта падчас учорашніх прызначэнняў, якія закранулі міністэрствы, дыпламатычны корпус, мясцовыя выканкамы.
Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз заявіў, што сёлетнія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі мусяць прайсці спакойна. Адбылося гэта падчас учорашніх прызначэнняў, якія закранулі міністэрствы, дыпламатычны корпус, выканкамы. Мясцовым уладам кіраўнік дзяржавы параіў пазбягаць папулізму падчас правядзення выбарчай кампаніі.
Лукашэнка: "У Гродзенскай і Гомельскай абласцях літаральна праз 2-3 тыдні ўборка пачнецца. Вось гэта самае галоўнае. Трэба добра ўбраць, нарыхтаваць, дысцыпліна, каб людзі працавалі і атрымлівалі зарплату. Вось і ўся наша перадвыбарчая кампанія. А калі тут не будзе выніку і мы будзем хадзіць да людзей і штосьці спрабаваць сказаць, атрымаецца мычанне. І не больш".
Нагадаем, Цэнтрвыбаркам прапануе правесці прэзідэнцкія выбары 11 кастрычніка. У бліжэйшы аўторак дэпутаты Палаты прадстаўнікоў могуць зацвердзіць гэтую дату.
Аляксандр Лукашэнка правёў больш за 20 кадравых зменаў (відэа)
Фота: ria.ru