Лукашэнка сказаў старшыні КДБ, што яго хвалюе сітуацыя на Гродзеншчыне

Аляксандр Лукашэнка 13 лістапада прыняў з дакладам старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка. Гаворка ішла найперш пра барацьбу з карупцыяй. Лукашэнка прызнаў, што некаторыя матэрыялы "вельмі сур'ёзныя", што ёсць пэўныя вынікі, аднак усё ж лічыць работу дзяржбяспекі, як і пракуратуры, "недастатковай".  

Кіраўнік дзяржавы арыентаваў тэрытарыяльныя органы КДБ на аналіз сацыяльна-палітычнай, эканамічнай сітуацыі ў рэгіёнах, каб у будучыні прадастаўляць комплексную інфармацыю. Як інфармуе БЕЛТА, Аляксандра Лукашэнку цікавіць сітуацыя ў Гродзенскай вобласці, інфармацыя адкуль часам прыходзіць трывожная.

"Мяне яна не проста насцярожвае, а я памятаю, што было раней. Там жа быў адзіны выпадак у краіне, калі застрэлілі губернатара. І зразумела, якія гэта былі праявы. Ды і ведаю, што памкненні на Гродзенскую вобласць у асобных дзяржаў занадта празмерныя", — сказаў Лукашэнка Вакульчыку.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі