Лукашэнка — Снапкову: часы ў кітайцаў няпростыя, справа не толькі ў вірусе

Лукашэнка — Снапкову: часы ў кітайцаў няпростыя, справа не толькі ў вірусе

11 лютага Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з паслом Беларусі ў Кітаі Мікалаем Снапковым. Ён быў прызначаны на гэтую пасаду ў канцы студзеня. Снапкову 50 гадоў. Раней ён быў міністрам эканомікі, а ў апошнія гады — намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Падчас прызначэння Лукашэнка гаварыў пра неабходнасць "сапраўднага прарыву" ў дачыненнях з КНР. У аўторак, падчас сустрэчы з паслом, ён спыніўся на праблемных момантах.

"Часы ў іх, як бачыце, няпростыя, і справа не толькі ў тым, што вірус, цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-служба. — Свет перажываў і больш складаныя часы. А справа ў тым, што ў сувязі з гэтым каранавірусам пачынаюць укідвацца ў медыйную прастору фэйкавыя навіны".

Кіраўнік дзяржавы не стаў удакладняць, што менавіта ён мае на ўвазе і ці датычаць тыя навіны нашай краіны.

Лукашэнка паставіў задачу Снапкову захаваць і развіць "дасягнуты высокі ўзровень супрацоўніцтва". "Кітайцы павінны ведаць, што беларусы — стойкія і надзейныя людзі і сапраўдныя сябры", — сказаў ён.

Пасля сустрэчы з кіраўніком дзяржавы Мікалай Снапкоў распавёў БЕЛТА, што яго задача — садзейнічаць павелічэнню экспарту беларускай прадукцыі ў КНР, а для гэтага трэба прааналізаваць сітуацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі