Лукашэнка спадзяецца на поўную свабоду ў гандлі з Расіяй

Аляксандр Лукашэнка не бачыць сур'ёзных праблем у двухбаковых адносінах з Расіяй і нагадвае пра неабходнасць канчаткова зняць гандлёвыя абмежаванні па допуску беларускай прадукцыі на расійскі рынак. "Праблем абсалютна няма. Мы дамовіліся, што да нашай сустрэчы з прэзідэнтам Расіі ўрады ўзгодняць усе эканамічня пытанні. Ёсць праблема канчатковай ліквідацыі гандлёвых, нават ускосных бар'ераў", — заявіў беларускі прэзідэнт 19 верасня, адказваючы на пытанне агенцтва "Interfax-Запад".

Сп. Лукашэнка падкрэсліў, што свабоды ад гандлёвых абмежаванняў патрабуе Мытны саюз, які павінен пачаць працу з 1 студзеня 2010 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі