Лукашэнка сустрэнецца ў Мінску з губернатарам Калужскай вобласці Расіі
Анатоль Артамонаў знаходзіцца з чатырохдзённым візітам у нашай краіне.
БЕЛТА адзначае, што раней кіраўнікі гэтай вобласці Беларусь не наведвалі. Сустрэча Лукашэнкі і Артамонава пройдзе ў пятніцу.
Паведамляецца, што летась тавараабарот паміж Беларуссю і Калужскай вобласцю павялічыўся на 36% у параўнанні ў 2012 годам ды дасягнуў амаль 566 мільёнаў долараў.
Фота — ria.ru