Лукашэнка: Толькі ідыёт пасля падзей ва Украіне не зробіць высноваў (відэа)
Кіраўнік Беларусі заклікае чыноўнікаў і кіраўнікоў арганізацый зрабіць высновы з падзеяў ва Ўкраіне і не дапускаць праяваў карупцыі.
Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у аўторак на нарадзе па ўдасканаленні сістэмы і працы па прыёме ў ВНУ і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, перадае БЕЛТА.
"Крый Божа, мы ў вашых ВНУ выявім нейкую там карупцыю. Толькі ідыёт пасля падзей ва Украіне не зробіць адпаведных высноваў", — падкрэсліў Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што ў аснове ўкраінскага крызісу ляжыць развал эканомікі і страшная карупцыя.
Лукашэнка ўпэўнены, што якім бы ні быў стан эканомікі ў дзяржаве, карупцыя з'яўляецца той іржой, якая будзе раз'ядаць усё.
Фота — ria.ru