Лукашэнка ўручыў ордэн алімпійскай чэмпіёнцы Ганне Гуськовай (фота)
7 сакавіка ў Палацы Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўную ўзнагароду алімпійскай чэмпіёнцы Ганне Гуськовай. Фрыстайлістка атрымала ордэн Айчыны III ступені з наданнем ёй ганаровага звання “Заслужаны майста спорту Рэспублікі Беларусь”. Была ўзнагароджана і фрыстайлістка Ала Цупер, яна таксама стала заслужаным майстрам спорту.
Як інфармуе БЕЛТА, узнагароды атрымалі шматдзетныя маці і заслужаныя дзеячы розных сфер. Уручаў Лукашэнка і генеральскія пагоны.
Фота: БЕЛТА