Лукашэнка ўручыў "Савушкину продукту" сцяг з беларускамоўным надпісам
Аляксандр Лукашэнка 11 жніўня наведаў брэсцкае прадпрыемства "Савушкин продукт" і ўручыў яму Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь за асаблівыя дасягненні ў гаспадарчым развіцці, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Надпіс пра асаблівыя дасягненні зроблены на сцягу па-беларуску.
Між тым фірма "Савушкин продукт" вядомая тым, што актыўна супраціўляецца надпісам па-беларуску на сваёй прдукцыі. Спецыялісты прадпрыемства заяўлялі, што беларускамоўныя надпісы паўплываюць на падаражэнне вырабаў.
Карыстальнікі сацсетак ужо сталі жартаваць, што пасля ўручэння сцяга з беларускамоўным надпісам кошты на тавары "Савушкина продукта" абавязкова вырастуць.