Лукашэнка: Ужо няма адрозненняў паміж заходняй і ўсходняй Беларуссю (відэа)

Аляксандр Лукашэнка прыгадаў, што яшчэ калі быў дэпутатам парламента, "часта бываў у Заходняй Беларусі і захапляўся", як працуюць "заходнікі", асабліва на Гродзеншчыне. Дзякуючы таму, што заходнія беларусы жылі пры прыватнай уласнасці, яны "навучыліся працаваць, не страцілі ўменне працаваць".



Паводле Лукашэнкі, перад ім стаяла задача выраўняць адрозненні паміж Захадам і Усходам Беларусі.



Лукашэнка: "Стаяла задача выраўняць гэтую сітуацыю. Гэта наша дасягненне. Мы выраўнівалі за кошт падцягвання ўсходніх абласцей да ўзроўня гаспадарання і працы заходніх. Сёння розніцы ўжо ніякай няма. Сёння нават на ўсходзе ёсць гаспадаркі, якія пераўзыходзяць заходнія".



Як вядома, у 1921-1939 гадах гэты рэгіён нашай краіны знаходзіўся ў складзе польскай дзяржавы, савецкая ўлада ўсталявалася там на два дзесяцігоддзі пазней, чым ва ўсходняй частцы.

На відэа словы Лукашэнкі пра Заходнюю Беларусь гл. ад 9.30.

Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі