Лукашэнка ўзяўся за школьную форму
Аляксандр Лукашэнка ўзяўся за школьную форму. Падчас паездкі ў Аршанскі раён, дзе яго цікавілі пытанні сельскай гаспадаркі, ён выказаўся і на гэтую тэму.
"Павінна быць маса разнастайнасці. Не павінна быць як у савецкія часы..., — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Не трэба заганяць дзяцей у нейкую вузкую прастору... Абавязкова займуся гэтым пытаннем. І паглядзім па цане... Абяцаю, што ніхто там на кішэню працаваць не будзе".
Нядаўна міністр адукацыі Андрэй Іванец заявіў, што з 2023/2024 навучальнага года ў нашай краіне з'явіцца абавязковая школьная форма. Прычым, кожнай школе абяцаюць сваю форму.
"Не хвалюйцеся. Галоўнае, каб было каго ў апранаць гэтую вопратку", — сказаў Аляксандр Лукашэнка работнікам агракамбіната.
Генпракурор Андрэй Швед неяк прызнаўся, што ініцыятыва ўвядзення абавязковай школьнай формы належыць... Генпракуратуры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.