Лукашэнка: "Ваяваць ёсць чым, трэба толькі ўмець"
5 ліпеня Аляксандр Лукашэнка выступіў перад выпускнікамі ваенных ВНУ. У сваёй прамове, перадае БЕЛТА, ён заўважыў, што ў свеце назіраецца пашырэнне ваенных саюзаў на шкоду бяспецы іншых краін. Аднак Беларусь праводзіць выключна міралюбівую палітыку. Тым не менш наша краіна вымушана ўдасканальваць нацыянальную абарону і звяртаць ўвагу на бяспечнасць.
"Беларуская армія абсталявана новымі і мадэрнізаванымі ўзорамі ўзбраенняў. Словам, ваяваць ёсць чым. Трэба толькі ўмець", — заявіў Лукашэнка.
Дарэчы, акурат у гэтыя дні Беларусь дэманструе новыя тыпы асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі прадстаўнікам АБСЕ. Так, сябрам арганізацыі былі прадстаўлены рэактыўная сістэма залпавага агню В-200 БМ "Паланез" і 120-мм мінамёт 2Б23 "Нона М1".