Лукашэнка выказаўся пра выкарыстанне беларускай мовы
Пытанне беларускай мовы было ўзнята дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў пасля таго, як кіраўнік дзяржавы выступіў з пасланнем беларускаму народу і парламенту.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з пашырэннем беларускай мовы не трэба спяшацца, а неабходна рабіць усё спакойна, крок за крокам. Ён прапанаваў падумаць, як актывізаваць гэты працэс, але не зрабіць яго негатыўным ва ўспрыманні пэўнай часткі грамадства. "Мы павінны быць адзінымі", — цытуе БЕЛТА словы беларускага кіраўніка.