Лукашэнка: Я ўкраінскіх западэнцаў добра ведаю, з імі трэба ўмець размаўляць

Лукашэнка: Я ўкраінскіх западэнцаў добра ведаю, з імі трэба ўмець размаўляць

Падчас наведвання анкалагічнага дыспансера ў Мінску Аляксандр Лукашэнка крыху паразважаў пра знешнюю палітыку Беларусі. Па яго словах, беларусаў чакаюць мінімум у пяці дзяржавах на амерыканскім кантыненце. З гэтымі візітамі звязаныя спадзевы на наладжванне гандлёва-эканамічных адносінаў.

Што праўда, Лукашэнка заявіў, што планаваныя замежныя візіты для яго — не самае галоўнае. "Калі шчыра, гэта з асабістага, я вельмі хачу, каб у брацкай нам Украіне скончылася вайна, каб там пачалі жыць па-людску. Для мяне гэта самая важная праблема", — сказаў ён.

Лукашэнка адзначыў, што Украіна і яе народ з'яўляюцца роднымі для Беларусі: "Гэта вельмі працавіты народ, які я добра вывучыў і ведаю яшчэ з маладосці — мне давялося служыць у Заходняй памежным акрузе. Я так званых украінскіх западэнцаў добра ведаю. Гэта вельмі працавітыя, прыстойныя людзі, з якімі трэба проста ўмець размаўляць".

Ён дадаў, што калі канфлікт на ўсходзе Украіны будзе разрастацца, дык гэта адаб'ецца на многіх.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі