Лукашэнка: З 2011 года мы будзем жыць, як у Еўропе
Беларуская сельская гаспадарка будзе даведзена да стандартаў сусветнага ўзроўню. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас працоўнай паездкі па рэгіёнах краіны, перадае БЕЛТА.
Пасля наведвання свінакомплекса беларуска-дацкага прадпрыемства "Белдан" прэзідэнт падкрэсліў, што падобныя комплексы неабходна паступова ўкараняць ва ўсёй краіне.
Тут выкарыстаныя не толькі сучасныя будаўнічыя тэхналогіі, але і створаныя аптымальныя ўмовы для ўтрымання жывёл: усталяваныя сістэмы клімат-кантролю, вентыляцыі, цёплых падлог, тэхналагічных сістэм утрымання жывёл і сістэм выдалення гною.
Як адзначыў Лукашэнка, сёння ў нас ёсць добрая магчымасць пераняць лепшыя перадавыя еўрапейскія тэхналогіі і ўкараніць іх у сябе.
Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што да 1 студзеня 2010 года цалкам на еўрапейскія нормы выйдзе будаўнічая галіна.
А “з 2011 года мы будзем жыць, як у Еўропе, падцягнуўшы і іншыя кірункі", - сказаў ён.