Лукашэнка: забыліся, як Карымаў здушыў путч, расстраляўшы тысячы чалавек?

Лукашэнка: забыліся, як Карымаў здушыў путч, расстраляўшы тысячы чалавек?

Падчас прызначэння новых членаў ураду і прэм'ера Аляксандр Лукашэнка эмацыйна паразважаў пра тое, што Беларусь — мірная краіна. І цяпер гэты мір трэба захаваць.

"Трэба абараніць, цытуе словы Лукашэнкі sb.by. — Вы бачыце, што нас на часткі разрываюць. Адзіная постсавецкая краіна, якая не бачыла гора!".

Лукашэнка гаварыў, што "некаторым беларусам здаецца, што гэта далёка Украіну разбурылі", што "дзесьці далёка Малдова, якую падзялілі напалам". "Забыліся, як у Літве ваявалі, з боем адстойвалі незалежнасць, суверэнітэт у свой час, — працягваў беларускі кіраўнік. — Забыліся, што сёння шугае яшчэ Каўказ: армяне з азербайджанцамі не могуць дамовіцца. [Беларусы] забыліся, што Грузія страціла амаль траціну сваёй тэрыторыі".

Далей Аляксандр Лукашэнка перайшоў да больш "гарачых кропак". "Нарэшце, ніхто не ведае, як мой сябар Рахмон [прэзідэнт Таджыкістана] з кулямётам наперавес уваходзіў у сталіцу Таджыкістана для таго, каб навесці парадак. Колькі там загінула людзей. Як з барадачамі [маджахедамі] змагаліся!". А яшчэ, па словах Лукашэнкі, людзі забыліся, "як былы прэзідэнт [Узбекістана] Карымаў у Андыжане здушыў путч, расстраляўшы тысячы чалавек". Лукашэнка падкрэсліў, што ўсе асуджалі яго, а калі памёр — "на каленях стаялі, галасілі, плакалі".

"Мы гэтага не перажылі, таму мы гэтага разумець не хочам, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Некаторыя. Ну так мы нагадаем!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі