Лукашэнка зацвердзіў новыя прызначэнні, у тым ліку гендырэктара АЭС

Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Міхаіла Філімонава генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларуская атамная электрастанцыя".
 

Таксама Лукашэнка пагадзіўся на прызначэнне Аляксея Ягорава рэктарам Віцебскага дзяржуніверсітэта імя Машэрава, а Паўла Саскевіча рэктарам Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
 

З кіраўніком дзяржавы было ўзгодненае прызначэнне новага старшыні Пінскага гарвыканкама — Андрэя Мулярчыка, Свіслацкага райвыканкама — Уладзіміра Анішчыка, Вілейскага райвыканкама — Віктара Ката, Касцюковіцкага райвыканкама — Дзмітрыя Малашэнкі.

Як паведамляе БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне намеснікаў міністраў фінансаў (Дзмітрыя Кійко), спорту і турызму (Уладзіміра Прывалава), сельскай гаспадаркі і харчавання (Уладзіміра Гракуна).
 

Сёння ж амбасадарам Беларусі ў Непале па сумяшчальніцтве быў прызначаны Віталь Прыма. Уладзімір Варанковіч прызначаны амбасадарам нашай краіны на Кіпры па сумяшчальніцтве.

Фота — Fotolia

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі