Лукашэнка зацвердзіў тэрміны ўводу БелАЭС

Беларуская атамная электрастанцыя / Еўрарадыё​
Беларуская атамная электрастанцыя / Еўрарадыё​

Першы блок Беларускай атамнай электрастанцыі павінен быць уведзены ў эксплуатацыю ў 2021 годзе, другі — у першым паўгоддзі 2022-га. Гэтыя тэрміны прадугледжаныя ўказам Аляксандра Лукашэнкі, падпісаным напярэдадні. Тэкст дакумента апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

"Датай уводу ў эксплуатацыю першага блока АЭС з'яўляецца дата падпісання сябрамі прыёмачнай камісіі акта прыёмкі ў эксплуатацыю пускавога комплексу першага блока АЭС, закончанага будаўніцтвам", — гаворыцца ў дакуменце.

Датай уводу ў эксплуатацыю ўсёй станцыі будзе лічыцца прыёмка другога блока. Парадак прыёмкі будзе вызначаць Савет Міністраў. Урад таксама павінен вызначыць, якія дзяржорганы і "іншыя арганізацыі" будуць выдаваць заключэнне пры прыёмцы ў эксплуатацыю блокаў БелАЭС.

Варта адзначыць, што запуск першага блока неаднаразова пераносілі, у выніку яго запусцілі 7 лістапада 2020 года. На цырымоніі прысутнічаў Аляксандр Лукашэнка. Аднак на наступны дзень станцыя спынілася. Пазней стала вядома, што сапсаваліся трансфарматары напружання. Зноў у сетку першы энергаблок уключылі толькі 19 лістапада

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі