Лукашэнка загадаў за два гады давесці заробак у сельскай гаспадарцы да 1000 руб.
Сярэдні заробак у сельскай гаспадарцы Беларусі за два гады трэба давесці да 1000 рублёў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе ў Шклоўскім раёне, інфармуе БЕЛТА.
Ён паведаміў, што перад кіраўнікамі абласцей паставіць у наступным годзе задачу давесці зарэдні заробак у аграсектары да 800 рублёў. "Гэта не значыць, што ўсім, а тым, хто працуе. Праз пару гадоў мы павінны да той жа 1000 за сярэдні заробак падысці і ў сельскай гаспадарцы", — удакладніў кіраўнік.
Па яго словах, у найлепшых гаспадарках гэты ўзровень ужо дасягнуты. Значыць, могуць яго дасягнуць і іншыя. "Трэба тэхналагічна правільна рабіць і захоўваць дысцыпліну — ад работніка да кіраўніка гаспадаркі", патлумачыў Лукашэнка.