Лукашэнка запатрабаваў ад сілавікоў "жэстачайшай дысцыпліны"

Нарада Лукашэнкі з сілавікамі / president.gov.by
Нарада Лукашэнкі з сілавікамі / president.gov.by

На нарадзе з сілавікамі 27 лютага Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў "жэстачайшай дысцыпліны", асабліва на мяжы. Нарада прайшла на наступны дзень пасля дыверсіі ў Мачулішчах. Улады па-ранейшаму ніяк не каментуюць звесткі пра падрыў расійскага самалёта.

"Яшчэ раз хачу запатрабаваць ад вас жэстачайшай дысцыпліны ў вайсковых падраздзяленнях МУС і КДБ. Жэстачайшай дысцыпліны!" — заявіў Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што ў Беларусі шмат "людзей у пагонах, усе ўзброеныя, гэтыя людзі заточаныя на абарону свайго грамадства".

Таксама ён дадаў, што адказнасць за мяжу ляжыць не толькі на Памежным камітэце: "Гэта міліцыя, гэта КДБ, гэта вайскоўцы — мы ўсе павінны бачыць на рубяжах нашай краіны любую, самую дробную агрэсію ў адносінах да нашай дзяржавы, каб прыняць адпаведныя меры рэагавання. Яны выкарыстоўваюць любыя выпадкі, каб ускалыхнуць сітуацыю ў Беларусі".

На нарадзе прысутнічалі міністр абароны Віктар Хрэнін, старшыня Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, старшыня КДБ Іван Тэртэль, міністр унутраных спраў Іван Кубракоў і старшыня Памежнага камітэта Анатоль Лапо.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі