Лукашэнка заяўляе, што ў адносінах Беларусі з Захадам наладзіўся дыялог

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, якія перадае БЕЛТА, часта гэтыя перамовы вядуцца не публічна — так просяць заходнія візіцёры: "Я з імі адкрыта размаўляю, калі яны просяцца да мяне на прыём, нікому не адмаўляю, з усімі гутару — ад кангрэсмэнаў ЗША да звычайных палітыкаў і нават былых з Еўропы. Яны, вядома, уплывовыя ў сваіх краінах. І ў нас такіх кантактаў адбылося вельмі шмат, пайшоў нейкі дыялог. Няхай мы не сядзім за агульным сталом і не абмяркоўваем праблемы (мы да гэтага прыйдзем), але ёсць нейкі дыялог, і гэта ўжо добра ".



Па словах кіраўніка дзяржавы, праз такіх пасярэднікаў на Захад агучваецца беларуская пазіцыя, у тым ліку да канцлера Нямеччыны Ангелы Меркель ды іншых палітыкаў.



Разам з тым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што незалежнасць Беларусі нельга тлумачыць як сыход ад супрацоўніцтва з Расіяй.



"Наша незалежнасць — гэта святое, але яна яшчэ павінна быць зразумелая нашым суседзям. Яна не павінна быць агрэсіўнай. Мы не тая краіна, у нас не тая моц, каб агрэсіўна ставіцца не то да Захаду, не то да Усходу", — лічыць Лукашэнка.



Фота — belvpo.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі