Лукашэнка заявіў, што мінскія чыноўнікі няўмеюць працаваць з інвестарамі
Кіраўнік дзяржавы ў аўторак праводзіць нараду, прысвечаную пытанням выканання даручэнняў аб будаўніцтве значных аб'ектаў у Мінску.
Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў сталічныя ўлады за валакіту і няўменне працаваць з інвестарамі пры будаўніцтве значных аб'ектаў.
"Мне ўжо надакучыла, шчыра кажучы, пастаянна сутыкацца з адтэрміноўкамі, зрывамі запланаванага, пераглядамі інвестыцыйных праектаў па будаўніцтве значных аб'ектаў", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.