Лукашэнка заявіў, што не хоча "даражэй прадаць свой подпіс" (відэа)

Аляксандр Лукашэнка паўдзельнічае ў пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў Беларусі, Расіі і Казахстана.



У цэнтры ўвагі будзе знаходзіцца пытанне падпісання Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Перад ад'ездам Лукашэнка яе раскрытыкаваў. Па яго словах, партнёры абяцалі Беларусі зусім іншыя ўмовы — без усялякіх мытных выключэнняў.



Лукашэнка: "Нас жорстка крытыкуюць, асабліва расійскія сродкі масавай інфармацыі. Нібыта, Лукашэнка выгандлёўвае нешта, хоча даражэй прадаць свой подпіс і г. д. У гэтай сувязі я абсалютна шчыра заяўляю, што таксама як Расія, Казахстан, мы пойдзем туды, дзе выгадна нашай краіне. Інтарэсы перадусім. Але мы ніколі не былі жлаб'ём".

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што Беларусь ніколі не патрабавала ад сваіх суседзяў "больш таго, чым аддавалі ў агульную капілку".



Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта не тая дамова, на якую разлічвала Беларусь і не тое, пра што раней заяўляла Расія. Таму перад тым, як яе падпісаць, ён будзе сёння весці "цяжкія, складаныя перамовы".
 

Заіка: Лукашэнка падпіша дамову аб ЕАЭС — у яго няма выйсця
 

Фота — Коммерсант

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі