Лукашэнка зрабіў падарунак Папе Рымскаму (фота)

Лукашэнка зрабіў падарунак Папе Рымскаму (фота)

Прадстаўнік Ватыкана ў Беларусі, апостальскі нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, 22 кастрычніка сустрэўся з Папам Рымскім Францішкам. Падчас сустрэчы арцыбіскуп Гуджэроцці перадаў пантыфіку падарунак ад беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі — абраз “Беззаганнае Сэрца Марыі”.

Абраз выкананы ў старажытнай беларускай тэхніцы працы па дрэвe, які завецца “сожская скань”, паведамляе catholic.by.

Пантыфік запэўніў апостальскага нунцыя ў тым, што высока цэніць гэта жэст і перадае высокаму дарыльшчыку словы шчырай удзячнасці разам з апостальскім дабраслаўленнем усяму беларускаму народу.

Нагадаем, што яшчэ ў сакавіку гэтага года Ватыкан заявіў пра гатоўнасць прыняць з візітам беларускага кіраўніка. Меркавалася, што паездка Лукашэнкі да Святога Прастола можа адбыцца ў верасні, аднак звычайна Ватыкан не прымае палітыкаў, якія рыхтуюцца да прэзідэнцкіх выбараў у сваёй краіне, таму візіт зноў адклалі на няпэўны тэрмін.

Намеснік міністра замежных справаў Беларусі Алена Купчына 2 кастрычніка заяўляла, што ў ведамстве вядзецца праца над падрыхтоўкай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Папам Рымскім Францішкам Першым.

Фота: catholic.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі