Лукашэнка звольніў першага намесніка старшыні Памежнага камітэта
Аляксей Загародні быў таксама начальнікам галоўнага аператыўнага ўпраўлення.
Як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, кіраўнік Беларусі звольніў яго з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы вопраткі і знакаў адрознення.
Адзначым, што ўзрост у Загародняга не такі ўжо і значны — яму толькі 50 гадоў.
Дарэчы, гэта не першая ў красавіку кадравая перамена ў кіраўніцтве Памежнага камітэта. 1 красавіка Аляксандр Лукашэнка адправіў у адстаўку намесніка старшыні Памежнага камітэта Васіля Гарбаценку. Яго таксама адправілі ў запас па ўзросце.
Фота — gpk.gov.by