Лукашэнку нарэшце паказалі ў Арабскіх Эміратах — праз чатыры дні маўчання

Лукашэнку нарэшце паказалі ў Арабскіх Эміратах — праз чатыры дні маўчання

5 лістапада Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам, прэм'ер-міністрам і міністрам абароны Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, правіцелем эмірата Дубай шэйхам Мухамедам бен Рашыдам аль-Мактумам. Пра гэта паведаміла дзяржаўнае інфармагенцтва БЕЛТА. 

Папярэдняя інфармацыя пра візіт беларускага кіраўніка ў ААЭ была чатыры дні таму — 1 лістапада. Цікава, што сённяшнія паведамленні з ААЭ з'явіліся пасля распаўсюду чутак пра магчымую хваробу Лукашэнкі і яго лячэнне ў Арабскіх Эміратах. 

БЕЛТА падкрэсліла, што на перамовах кіраўніка Беларусі і віцэ-прэзідэнта ААЭ абмяркоўваўся шэраг гандлёва-эканамічных і навукова-тэхнічных пытанняў супрацы. 

У прыватнасці гаворка ішла пра стварэнне ў Мінску Міжнароднага фінансавага цэнтра з дапамогай эмірацкага боку. Цяпер завяршаецца распрацоўка канцэпцыі гэтага праекта.

Пасля афіцыйнага абеда Лукашэнка падарыў шэйху карціну беларускага мастака Андрэя Сіцько пад назвай "Коні". Акрамя таго, ён прэзентаваў кошык з беларускімі мяснымі і малочнымі прадуктамі, прысмакамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі