Лукашэнку не ўразіла тое, што ён убачыў з верталёта ў Браслаўскім раёне

Лукашэнку не ўразіла тое, што ён убачыў з верталёта ў Браслаўскім раёне

Аляксандра Лукашэнку не ўразіла тое, што ён убачыў з верталёта ў Браслаўскім раёне. Кіраўнік дзяржавы заявіў, што ў Віцебскай вобласці трэба навесці парадак.

У чацвер Лукашэнка наведаў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Маяк Браслаўскі". Там ён і расказаў пра свае ўражанні ад аблёту раёна на верталёце: "Паглядзеў — не ўражаны пабачаным у Браслаўскім раёне. Багатай Віцебская вобласць не будзе, калі будзем так працаваць", — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што нельга даводзіць тэрыторыі да занядбання, паўсюль мусіць быць парадак. Таксама ён выказаўся наконт таго, што трэба дакладна вызначыцца са спецыялізацыяй выпуску сельгаспрадукцыі ў кожным раёне Віцебскай вобласці. Ён перасцярог чыноўнікаў ад бяздумнага падыходу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі