Лукашэнку прывезлі макет ядзернай бомбы часоў СССР

Падарунак ад міністра абароны / president.gov.by
Падарунак ад міністра абароны / president.gov.by

Аляксандру Лукашэнку падарылі макет ядзернай бомбы. Гэта адбылося падчас дакладу міністра абароны Віктара Хрэніна, перадае БЕЛТА.

"Дазвольце вам уручыць сімвалічна — першая ядзерная бомба, якая была вынайдзеная ў 1949 годзе ў Савецкім Саюзе", — заявіў міністр абароны.

Лукашэнка адказаў, што сучасная ядзерная бомба выглядае іначай. "Хай нашы ворагі не думаюць, што мы тут сімвалізмам займаемся ці ўжо дужа радуемся з нагоды ядзернай зброі. Гэта проста сімвалічна", — дадаў ён.

16 чэрвеня Уладзімір Пуцін казаў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя ў Беларусь. Аднак пасля гэтага ўкраінская разведка паведаміла, што гэтыя звесткі наўрад ці адпавядаюць рэчасінасці.

На мінулым тыдні намеснік міністра замежных спраў РФ Сяргей Рабкоў заявіў, што Расія не будзе даваць інфамацыю пра ядзерныя зарады ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі