Лукашэнку яшчэ ёсць што паабяцаць Расіі, каб скончыць "малочную вайну"
Еўрарадыё запыталася ў палітолагаў, чаго Крэмль дабіваецца ад Аляксандра Лукашэнкі падчас цяперашняга канфлікту Малочны канфлікт паміж Беларуссю і Расіяй згасаць не збіраецца. Чаму Крэмль ніяк не ідзе на кампраміс, чаго чакае ад беларускага прэзідэнта? Найперш мы задалі гэтае пытанне выкладчыку Маскоўскага Дзяржаўнага інстытута міжнародных адносінаў Кірылу Коктышу:
Кірыл Коктыш: “Гэта звязана з “Усходнім партнёрствам”. У тым выглядзе, як яно ёсць, партнёрства пераўтварылася ў спробу стварыць кардон паміж Расіяй і Еўропай, каб зарабляць на транзакцыях.
Праўда, гэта пакуль не канфлікт, а проста адмена тых прывілеяў, якімі ў Расіі карысталася Беларусь”.
Спадар Коктыш мяркуе, што ў Расіі няма акрэсленых палітычных інтарэсаў у дачыненні краінаў СНД. Вялікаму ўсходняму суседу ад нас павінен хіба што танны транзіт. Беларускі палітолаг Андрэй Ляховіч прытрымліваецца іншага меркавання. Паводле яго слоў, Лукашэнку яшчэ ёсць што паабяцаць Расіі, каб скончыць “малочную вайну”:
Андрэй Ляховіч: “Падчас эканамічнага крызісу Расія спрабуе прымусіць рэжым Лукашэнкі прадаць кантрольныя пакеты акцыяў шэрагу расійскіх прадпрыемстваў”.
Эксперт лічыць, што калі Беларусь саступіць у гэтым пытанні, Расія ўзніме наступныя: аб’яднанне грашовых сістэмаў, узмацненне вайсковай прысутнасці, падпісанне канстытуцыйнага акту саюзнай дзяржавы. І, нарэшце...
“...прызнаць незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. А гэта вельмі абмяжуе здольнасць афіцыйнага Мінску размаўляць з Захадам”.
А магчымасць размаўляць з Еўропай — гэта галоўны сілавы аргумент Лукашэнкі ў дыялогу з Расіяй. Праўда, Кірыл Коктыш сцвярджае, што спроба размаўляць з Расіяй з пазіцыі сілы поспехам не скончыцца:
Кірыл Коктыш: “У Беларусі няма шансаў знайсці іншыя рынкі, калі рынкі радыкальна схлопваюцца. Еўропа, як бы яна не хацела, яна не гатовая за гэта плаціць: рухацца на рынках... Яна не гатовая саступаць прыкладна 5 мільярдаў на год, што патрабуецца Беларусі”.
Больш за тое: увайшоўшы ва “Ўсходняе партнёрства”, Аляксандр Лукашэнка справакаваў Расію ўвогуле адмовіцца ад яго падтрымкі:
Кірыл Коктыш: “Сведчанне гэтага — БТС-2. Калі ты збіраешся падтрымліваць прэзідэнта, ты не будзеш будаваць нафтапровад у абыход краіны. Паколькі 10 чэрвеня будаўніцтва БТС-2 пачалося, ніхто нікога падтрымліваць не будзе”.
Самы скептычны прагноз выказаў супрацоўнік Украінскага незалежнага цэнтра палітычных даследванняў Віталь Мартынюк. Ён лічыць, што Беларусь вярнуць свае малакапрадукты на палічкі расійскіх крамаў не здолее ніякімі абяцаннямі. І вось чаму:
Віталь Мартынюк: “Лукашэнка трапна дэманструе для ўсёй Беларусі, што ён турбуецца пра сваю дзяржаву, і гэта для яго ўжо вынік. Але калі разглядаць эфектыўнасць такіх дзеянняў для вяртання беларускага малака ў Расію, гэта плёну не дасць.
Беларуская прадукцыя больш канкурэнтназдольная, а Расія падчас крызісу абараняе свой рынак і сваіх вытворцаў”.
Карыкатуры: РИА НОВОСТИ