Лябедзька, Губарэвіч, Рымашэўскі і Кавалькова застаюцца ў СІЗА ў Маладзечне

Лябедзька, Губарэвіч, Рымашэўскі і Кавалькова застаюцца ў СІЗА ў Маладзечне

Больш за дзесяць чалавек, сярод якіх лідэры АГП, БХД і руху “За Свабоду” застаюцца ў РУУС Маладэчна пасля  ўчорашняга “Маршу недармаедаў”. Іх затрымалі людзі ў цывільным адразу пасля акцыі пратэсту супраць дэкрэта прэзідэнта № 3.

Як распавяла Радыё Свабода прэс-сакратар Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Ганна Красуліна, пакуль нічога не вядома наконт суду над затрыманымі. Па словах Красулінай,  а 2-й гадзіне ночы з Маладзечна з’ехалі дэпутатка Ганна Канапацкая, якая прыехала, нягледзячы пералом нагі, намесніца старшыні партыі Антаніна Кавалёва і жонка старшыні АГП Анатоля Лябедзькі Сьвятлана.

Яны напісалі заяву пра грубае затрыманне, з патрабаваннем “вызваліць пацярпелых ад бандыцкіх дзеянняў людзей у цывільным”, — сказала Красуліна.

Учора ў Маладзечне прайшоў “Марш недармаедаў”. У ім удзельнічалі каля тысячы чалавек. На чале калоны ішлі старшыня Абʼяднанай Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі. Усіх іх, а таксама лідарку Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольгу Кавалькову, актывіста АГП Дзяніса Красачку, Сяргея Каралевіча, журналіста БелаПАН затрымалі пасля акцыі. Сяргей Каралевіч пасля быў адпушчаны.

 

Затрыманне Віталя Рымашэўскага ў жывым эфіры

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі