Лябедзька выйшаў на пікет да БТ з фатаграфіяй Шарамета (фота)

Лябедзька выйшаў на пікет да БТ з фатаграфіяй Шарамета (фота)

Каля будынку Белтэлерадыёкампаніі адбыўся пікет, на якім згадалі загінулага сёння ў Кіеве Паўла Шарамета, перадае Радыё "Свабода".

А 13-й гадзіне да будынка прыйшлі першы намеснік кіраўніка Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і грамадская актывістка Вольга Кавалькова. На гэтым месцы ішоў збор подпісаў за вылучэнне Губарэвіча кандыдатам у дэпутаты на парламенцкія выбары.

Актывісты прынеслі раздрукаваныя партрэты Паўла Шарамета і бел-чырвона-белыя сцягі. Кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька выказаў жаль з нагоды гібелі Шарамета. Потым удзельнікі пікета пачалі агітаваць мінакоў ставіць подпісы ў падтрымку правацэнтрыстаў.

Лябедзька выйшаў на пікет да БТ з фатаграфіяй Шарамета (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі