Лявон Вольскі зняў кліп "Маё каханне" (відэа)
Кліп здымаўся ў Літве.
Лявон Вольскі зняў кліп на баладу "Маё каханне". Упершыню гэтая песня прагучала для публікі падчас канцэрту ў Нью-Ёрку 28 сакавіка 2012 года. Тады музыка называў яе "100 гадоў самоты".
Потым песня ўвайшла ў альбом "Грамадазнаўства", дзе займела назву "Маё каханне". Запіс песні і кліп былі зробленыя ў суседняй Літве, паведамляе tuzin.fm. Рэжысёрам кліпа стала Марыя Мэскавайтэ, якая ўжо рабіла відэавэрсію віленскага канцэрта Вольскага.
Для здымак кліпа была абраная Ніда. Здымкі вяліся на беразе мора, а таксама ў лесе, што пацярпеў ад пажару. Ролі ў ім сыгралі літоўскія акторы Сімонас ды Індрэ.