Лёс затрыманых дактароў: Жаранкову адпусцілі, Мялешка — на сутках
РНПЦ ДАГІ / Клінікі Беларусі
Дзіцячы анколаг-гематолаг РНПЦ ДАГІ Юлія Жаранкова на волі. Яе дапыталі ў якасці сведкі, яна начавала дома, паведамляе @panaceyaSPB.
Пра затрыманне Жаранковай стала вядома 8 ліпеня. У гэты ж дзень быў затрыманы яе калега, загадчык лабараторыі генетычных біятэхналогій цэнтра Аляксандр Мялешка. Вядома, што ён атрымаў 10 сутак арышту і знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна.
Абодва дактары маюць дачыненне да "Свабоднага прафсаюза Беларускага" РНПЦ ДАГІ. Па якой справе праходзіць сведкам Жаранкова, і па якім артыкуле арыштаваны Мялешка, не вядома.
У 2020 годзе беларускія медыкі масава выступалі супраць гвалту ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў. Многія з іх былі затрыманы, атрымаўшы суткі. Таксама медыкі атрымалі рэальныя тэрміны па крымінальных справах, звязаных з пратэстамі і палітыкай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.