"Любімая забаўка": Актрыса Віка Біран зладзіла трэш-фотасесію ў мінскім ГУМе
Акторка "Свабоднага тэатра" Віка Біран зладзіла трэш-фотасесію ў мінскім ГУМе. Дзяўчына сфатаграфавалася ў розных секцыях крамы — на дыванах, у халаце, з ручнікамі і г.д. Фатаздымкі яна апублікавала ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку. Дзяўчына напісала, што ладзіць фотасесіі ў ГУМе — ейная ўлюбёная забава.
"Фартух прымяралі ў трох метрах ад аховы (але яны былі вельмі захопленыя размовай і нас не заўважалі), у дыванах было пуста, у халатах пераследавала строгая прадавачка", — напісала Віка ў каментарах да сваёй фотасесіі.