Мабільны тэлефон выратаваў таксіста, якога паранілі злачынцы

Пяць нажавых раненняў атрымаў пінскі таксіст, калі адмовіўся ўзяць у якасці платы за праезд мабільны тэлефон. Трое мужчынаў не захацелі плаціць грошы за праезд, пасля чаго збілі кіроўцу і паранілі яго.  Згодна з інфармацыяй брэсцкага абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў, паранены таксіст здолеў скарыстацца сваім мабільным тэлефонам і выклікаць хуткую дапамогу. Яго аператыўна даставілі ў рэанімацыю.

Двое злачынцаў ужо затрыманыя, а трэці яшчэ хаваецца. Пакуль што іх дзеянні кваліфікуюцца органамі следства як хуліганства.

Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі