Маці Рамана Бандарэнкі апублікавала дзіцячыя здымкі сына

У гадавіну смерці Рамана Бандарэнкі яго маці Алена выклала ў інтэрнэт яго дзіцячыя здымкі. У сваім пасце ў Instagram яна згадала дзяцінства Рамана і падзякавала Сусвету за такога сына.

"Я ўдзячная Сусвету за сына.
Сумленнага, адважнага, высакароднага, сапраўднага абаронцу і грамадзяніна сваёй краіны.
За тое, што ты выбраў менавіта мяне быць тваёй мамай.
Для мяне гэта вялікі гонар.
І хай твой жыццёвы шлях у зямным свеце аказаўся нядоўгім, ён быў яркім, насычаным і пакінуў свой след у сэрцах многіх людзей, такіх жа сумленных, смелых і высакародных.
Спі спакойна і чакай нас доўга.
А я зраблю ўсё, каб праўда перамагла"
.

11 лістапада 2020 года Раман Бандарэнка выйшаў на "Плошчу Перамен", каб спыніць людзей, якія зразалі бел-чырвона-белыя стужкі. Перад выхадам ён напісаў "Я выходжу" — і гэта была яго апошняя фраза. Невядомыя збілі Рамана, пасля чаго яго забрала міліцыя. З пастарунка хлопца ў цяжкім стане даставілі ў лякарню. Аднак дактары не змаглі выратаваць жыццё: 12 лістапада Бандарэнка памёр.

У датычнасці да яго збіцця падазраюць людзей з атачэння Лукашэнкі — у прыватнасці, экс-кіраўніка Федэрацыі хакея Дзмітрыя Баскава. Гэта засведчылі злітыя ў інтэрнэт запісы тэлефонных перамоваў.

Улады спрабавалі выставіць смерць Бандарэнкі як п'яную бойку. Але доктар Арцём Сарокін і журналістка Кацярына Барысевіч абнародавалі звесткі, што ў крыві хлопца было 0 праміле алкаголю. За гэта іх асудзілі закрытым судом, абвінаваціўшы ў выдачы лекарскай таямніцы.

Генпракуратура прыпыніла справу па смерці Рамана Бандарэнкі, бо нібыта не змагла знайсці, каго прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.

Маці Рамана Бандарэнкі апублікавала дзіцячыя здымкі сына
Раман Бандарэнка / instagram.com/bondarenko_elenalena

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі