У Вільні праходзіць вялікая акцыя памяці Рамана Бандарэнкі

Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі

Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі / ОСЦ

У Вільні праходзіць вялікая акцыя памяці Рамана Бандарэнкі і ўсіх людзей, якіх закатаваў рэжым Лукашэнкі. У ёй прымае ўдзел лідарка беларускіх дэмсілаў Святлана Ціханоўская.

Яна выступіла з прамовай, падчас якой нагадала пра ахвяраў рэжыму і падзякавала ўсім беларусам, якія працягваюць змагацца:

"«Я выходжу», — такімі былі апошнія словы Рамана Бандарэнкі. Ён выйшаў, каб абараніць нашыя сімвалы. Каб спыніць гвалт дыктатуры. Каб мы з вамі маглі жыць у свабоднай краіне.

Раману быў толькі 31 год. Ён ахвяраваў сваё маладое жыццё для нас з вамі. Ён стаў беларускім героем — як і многія іншыя беларусы. Іх ахвяры былі не дарэмныя.

Пакуль гвалт дыктатуры не спынены, мы з вамі будзем працягваць выходзіць!"

Жыхар Плошчы Пераменаў Раман Бандарэнка быў забіты ўночы на 12 лістапада 2020 года. Тады на плошчу прыехаў мікрааўтобус з прыхільнікамі Лукашэнкі, якія збіраліся зрэзаць з агароджы белыя і чырвоныя стужачкі. Бандарэнка выйшаў абараніць іх. Тады яго збілі — як высветлілася, да смерці.

Шмат што ўказвае, што сярод лукашыстаў, якія ў той вечар прыехалі на Плошчу Пераменаў, быў хакейны трэнер (а сёння член Савета Рэспублікі) Дзмітрый Баскаў і прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант.

У Вільні праходзіць вялікая акцыя памяці Рамана Бандарэнкі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі