Маці, якія галадаюць пад Пухавічамі, не паклікалі ў Адміністрацыю прэзідэнта

Вёска Востраў, у якой галадаюць "Маці 328"
Вёска Востраў, у якой галадаюць "Маці 328"

Шосты дзень у двух месцах, у Калінкавічах і ў вёсцы Востраў пад Мінскам, галадаюць маці, чые дзеці асуджаныя па “наркаманскім” артыкуле 328 КК. Жанчыны з Калінкавіч сяго-таго ўжо дамагліся, 2 траўня ў 16:00 з імі сустрэнецца кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава. Маці, якія галадаюць пад Мінскам, на гэтую сустрэчу не паклікалі:

“Матерей-328”, голодающих под Пуховичами, не позвали в Администрацию президента

“Сёння да мясцовых уладаў нарэшце дайшоў наш зварот, які мы перадалі ў гарвыканкам і РАУС раёна напярэдадні галадоўкі, — распавядае лідарка "Руху маці 328” Ларыса Жыгар. — З выканкама зварот перадалі ў Пракуратуру і КДБ горада Пухавічы. Сёння, нам патэлефанаваў начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення АП Аляксандр Ільясевіч. Сказаў, што ведае пра сустрэчу з нашымі калегамі па няшчасці з Калінкавіч. А ці чакаюць там нас, ён ўдакладніць бліжэй да поўдня. Папрасіў ператэлефанаваць”.

“Матерей-328”, голодающих под Пуховичами, не позвали в Администрацию президента
“Матерей-328”, голодающих под Пуховичами, не позвали в Администрацию президента

Прадстаўніца руху распавяла, што на шосты дзень галадоўкі многія маці адчуваюць сябе дрэнна: скача ціск, замучыла тахікардыя і задышка, кружыцца галава. Менавіта таму яна ўдакладніла ў Ільясевіча, ці могуць яны адправіць на сустрэчу ў Адміністрацыю кагосьці з “групы падтрымкі”, і што для гэтага варта зрабіць. Але і на гэтае пытанне чыноўнік паабяцаў адказаць пазней.

“Матерей-328”, голодающих под Пуховичами, не позвали в Администрацию президента
“Матерей-328”, голодающих под Пуховичами, не позвали в Администрацию президента
“Матерей-328”, голодающих под Пуховичами, не позвали в Администрацию президента

“Маці-328” патрабуюць перагляду спраў сваіх дзяцей, якія сядзяць “за наркотыкі”. Для гэтага яны хочуць сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам, таму што перакананыя: кіраўнік дзяржавы не ў курсе таго, як “фабрыкуюцца” такія справы. Групе маці з Калінкавіч прапанавалі сустрэчу з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта, і яны пайшлі на кампраміс.

“Матерей-328”, голодающих под Пуховичами, не позвали в Администрацию президента
Гэтыя дзеці сядзяць "за наркотыкі".

“Маці з Калінкавіч сказалі, што, калі адчыняцца гэтыя дзверы, не варта ігнараваць, а можна паспрабаваць паразмаўляць. Маё асабістае меркаванне (з ім не ўсе згаджаюцца): калі сустрэча з Лукашэнкам стаіць у патрабаваннях нумарам адзін, лепш трымацца сваёй пазіцыі да канца. Мы ўжо неаднаразова звярталіся да чыноўнікаў, прадстаўнікоў сілавых структур, генпракуратуры. Нам прыходзілі адказы, што права на такія звароты маюць асуджаныя і іх адвакаты, але не мы. Пасля такога стаўлення асабіста я б чакала сустрэчы хаця б з непасрэднымі прадстаўнікамі Лукашэнкі, кшталту прэс-сакратара Наталлі Эйсмант, — кажа Ларыса Жыгар. — І наогул, не мы, аслабленыя са знясілннем, павінны ехаць і пераступаць іх парог. Прыехаць павінны яны — даведацца, чаму мы галадаем і якія нашы патрабаванні”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі