Мацюшэўскі ўзначаліў банк “БелВЭБ”
Былы першы віцэ-прэм’ер Беларусі Васіль Мацюшэўскі стаў старшынёй праўлення банку “БелВЭБ”. TUT.by паведамляе, што ён прыступіць да працы 22 кастрычніка.
У верасні паведамлялася, што Мацюшэўскі прайшоў кваліфікацыйную камісію Нацбанка на адпаведнасць пасады кіраўніка банка. Меркавалася, што ён узначаліць альбо “БелВЭБ”, альбо Банк развіцця замест Сяргея Румаса.
Праца ў якасці старшыні банка для Мацюшэўскага не новая. Да 2014 ён кіраваў БПС-Сбербанкам.
Мацюшэўскі страціў крэсла віцэ-прэм’ера ў жніўні 2018-га пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка зладзіў чарговы “разнос” ураду.