Махляр браў задатак за бронь здзелак па продажы машын і знікаў

Фота машын махляр знаходзіў у інтэрнэце і ставіў прыніжаныя кошты / pexels.com
Фота машын махляр знаходзіў у інтэрнэце і ставіў прыніжаныя кошты / pexels.com

Міліцыя затрымала 27-гадовага жыхара Гомельскай вобласці. Ён публікаваў на папулярным сайце аб'явы аб продажы аўтамабіляў, браў задатак за "гарантаваны прагляд", а потым хаваўся.

Устаноўлена, што аферыст выкарыстаў фота машын з замежных рэсурсаў і спецыяльна прыніжаў цану. Патэнцыйных пакупнікоў прасіў перавесці ад 50 да 250 рублёў. Амаль штодня ён мяняў сім-карты, аформленыя на падстаўных асоб, і карыстаўся банкаўскімі картамі сваіх знаёмых, — паведамляе прэс-служба МУС.

Мошенник брал задаток за бронь сделок по продаже машин и исчезал
Перапіска "прадаўца" з ахвярамі / МУС

На мужчыну распачалі больш за 10 крымінальных спраў за махлярства, але пацярпелых знайшлося ўжо больш за 20. Раней ён быў судзімы за такія ж злачынствы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі